Расейская міжпланетная місія пад пагрозаю


У сераду 9 лістапада беспілотны касмічны апарат «Фобас-грунт» коштам 163 млн даляраў сышоў з прынятага курсу на Марс неўзабаве пасля запуску, кантроль над апаратам дагэтуль не ўсталяваны.

Кіраўнік расейскага касмічнага агенцтва Уладзімір Папоўкін патлумачыў, што праблема ўзнікла з-за непаладкі рухавіка. Апарат перамяшчаецца па зямной арбіце, і адмыслоўцы маюць тры дні на выпраўленне сітуацыі, пакуль батарэі касмічнай станцыі не разладаваліся.

Гэтая надзвычайная сітуацыя затрымлівае запуск кітайскай міжпланетнай станцыі «Інхо-1», якая, сярод іншага, мусіла разам з апаратам «Фобас-грунт» даследаваць атмасферу Марсу.

Задачаю місіі была дастаўка грунту з Фобасу, спадарожніку Марсу, што мусіла ўмацаваць вядучыя пазіцыі Расеі ў сферы асваення космасу. У выпадку поспеху аперацыі гэты зонд станецца першым у расейскай і савецкай гісторыі апаратам, які заляцеў так далёка у космас і цалкам выканаў сваю місію. На борце касмічнай станцыі ёсць таксама прабіркі з бактэрыямі, якія вытрымліваюць экстрэмальныя ўмовы, насенне раслінаў і дробныя беспазваночныя жывёліны, вядомых пад назваю «вадзяныя мядзведзі». Вучоных цікавіць, ці змогуць гэтыя арганізмы выжыць у космасе і ці можна тым самым пацвердзіць тэорыю міграцыі жывых арганізмаў паміж планетамі ўнутры метэарытаў.

Расейскія вучоныя даўно марылі пра даследаванне спадарожніку Марсу. Але дзве папярэднія місіі на Фобас, якія адбыліся ў 1988 і 1996 гг., праваліліся. У той жа час варта нагадаць, што амерыканскія апараты правялі на Марсе ўжо сотні гадзінаў, Кітай ды Індыя паслалі свае зонды на Месяц, а апарат Японіі наведаў астэроід і здабыў пробы яго глебы.

belsat.eu

Стужка навінаў