Мядзведзеў пра Беларусь: Трэба своечасова рабіць рэформы


Прэзідэнт Расеі звязвае цяперашнюю сітуацыю ў эканоміцы Беларусі з адсутнасцю эканамічных рэформаў. Пра гэта Дзмітрый Мядзведзеў заявіў 11 лістапада на сустрэчы з калектывам Амурскага кабельнага заводу ў Хабараўску.

Мядзведзеў адзначыў, што за апошнія гады, нягледзячы на перыяд эканамічнага крызісу, у Расеі зніжалася інфляцыя, якая ў 2011 г. будзе самая нізкая за ўсю сучасную гісторыю краіны – у раёне 7 %.

«Калі супаставіць з тым, што ў нас адбывалася гадоў дзесяць таму, – гэта зусім іншыя лічбы. І давайце паглядзім, што ў нашых суседзяў адбываецца, у нашых блізкіх суседзяў, сяброў – беларусаў: у іх 100 % інфляцыя. Чаму? Бо трэба своечасова рэформы рабіць. Вядома, мы ім цяпер імкнемся дапамагаць, мы з імі адзіную Мытную прастору ствараем, і эканамічны саюз будзем ствараць. Гэта значыць, у нас і ў гэтым сэнсе больш ці менш усё нармальна», – сказаў Мядзведзеў.

Міжтым 10 лістапада Аляксандр Лукашэнка жорстка скрытыкаваў планы ўраду Міхаіла Мясніковіча ў рэфармаванні эканомікі, абвінаваціўшы яго «ў захапленні рынкам».

belsat.eu

Стужка навінаў