На піянерную базу будаўніцтва АЭС водзяць школьныя экскурсіі


На Астравеччыне (Гарадзенская вобласць) працягваецца праца для стварэнні сеткі камунікацыяў ды інфраструктуры будаўніцтва АЭС.

Непадалёк станцыі Гудагай чыгуначнай магістралі Менск–Вільня ўзвялі аб’яднаную піянерную вытворчую базу будаўніцтва атамнай станцыі. Яна ўключае прыкладна 30 прамысловых будынкаў і збудаванняў: бетонамяшальны і рошчынабетонныя вузлы, цэхі вытворчасці жалезабетонных вырабаў і дрэваапрацоўкі, комплекс для рамонту і абслугоўвання будаўнічай тэхнікі, некалькі складоў. Побач ужо працуе новая заправачная станцыя «Белнафтахіму».

Пакуль піянерная база не працуе, сюды водзяць на экскурсію школьнікаў.

Станцыю Гудагай і пляцоўку будаўніцтва АЭС непадалёк Астраўца звяжа чыгуначная лінія працягласцю прыкладна 25 км.

belsat.eu

Стужка навінаў