Гепракуратура абмежавалася «прафілактычнаю размоваю»


https://youtu.be/UTbEDzKWOSk
Кіраўніка буйной незалежнай газеты выклікалі ў Генпракуратуру ў звязку з публікацыямі аб Народным сходзе. Абышлося без санкцыяў супраць выдання.

«Нават не чакаў, што адбудзецца такая добразычлівая размова, абмен меркаваннямі наконт той ролі, якая адведзеная сродкам масавай інфармацыі ў сучасным грамадстве. Вядома ж, была звернутая ўвага на тое, што і «Народная воля», і іншыя выданні павінны працаваць строга ў адпаведнасці з нашым заканадаўствам», – распавёў пра візіт у Генпракуратуру Іосіф Сярэдзіч.

Ён прызнаўся: была асцярога, што вынесуць нейкія жорсткія санкцыі: папярэджанне, зварот да ўладных структураў прыняць адпаведныя захады. «Не, адбылася вельмі цывілізаваная размова, – паўтарыў рэдактар «Народнай волі», – і, думаю, карысная для абодвух бакоў. Як я зразумеў, сама пракуратура не выступае супраць менавіта такіх формаў самакіравання, актывізацыі грамадскай думкі як Народныя сходы. Але закон павінен дзеяць, усе мы павінны яго выконваць».

Народны сход меўся адбыцца 8 кастрычніка ў Менску ды шэрагу іншых беларускіх гарадоў. Удзельнікі сходаў мусілі сабрацца разам, каб абмеркаваць сацыяльныя, палітычныя ды эканамічныя праблемы краіны, а таксама шляхі іх развязання. Улады назвалі гэтую ініцыятыву незаконнаю. У выніку акцыя адбылася толькі ў Менску, дзе Народны сход сабраў ад 500 да 700 чалавек. Арганізатары абвесцілі аб прыпыненні акцыі да 12 лістапада.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары