Падрыхтоўка да зімы: першымі на каток выпусцілі пінгвінаў


https://youtu.be/Dc_3ti7LMAE
Лонданская коўзанка “Broadgate Ice” акрывае зімовы сезон.

Радзіма пінгвінаў Гумбальта – берагі Чылі ды Перу, таму яны ўпершыню ў жыцці выйшлі на лёд. Аднак птушкі даволі хутка асвоіліся на коўзанцы. Назіраючы за фігурысткамі, што кружыліся вакол іх, пінгвіны самі паспрабавалі коўзацца. Гледачы былі ў захапленні ад убачанага.

Арганізатары хацелі найперш прыцягнуць увагу да важнай праблемы: колькасць пінгвінаў Гумбальта ў дзікай прыродзе штогод змяншаецца.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары