Кітайцы жывуць у чарзе па «iPhone». Пад крамаю – намёты


Тысячы намётаў з’явіліся каля крамы “Apple” у Ганконгу, дзе 11 лістапада а 7-й раніцы распачнецца продаж новай мадэлі тэлефона – “iPhone 4S”.

Ахвочыя набыць апошнюю тэхнічную навінку ад “Apple” пачалі прыходзіць ажно ў панядзелак, 7 лістапада. Многія прынеслі з сабою намёты, матрацы і коўдры, каб не змерзнуць у халодныя і дажджыстыя ночы.

Каля крамы з’явіўся “шэры” рынак. Рэсэлеры – скупшчыкі, якія потым перапрадаюць смартфоны, наймаюць людзей, якія ўплішчваюцца ў пачатак чаргі. За чаканне плацяць 500 ганконгскіх долараў (64 долары ЗША).

З ростам натоўпу паліцыя спрабавала адсунуць некаторых у канец чаргі. Працаўнікі службы бяспекі таксама адгаворвалі людзей ад чакання.

Аднак ніхто разыходзіцца не думае. Адзін з незадаволеных аматараў, які не жадаў пакідаць чаргі, спрабаваў весці перамовы з паліцыяй – ён узняў “Apple iPad” з надпісам “Нядобрасумленна!”.

Аналітыкі кажуць, што кітайскі рынак будзе мець вырашальнае значэнне для наступнага росту кампаніі “Apple”, а новы “iPhone 4S” не дасць канкурэнтам – такім, як “Samsung”, – заняць галоўную ролю на рынку смартфонаў.

belsat.eu
https://youtu.be/mWZHVCBKPlI

Глядзі таксама
Каментары