Аляксандр Сінкевіч у «Гарачым каментары»


“Стратэгічная памылка ўладаў Беларусі ў тым, што яны зрабілі стаўку на расейскі алігархат”.

Сённяшні разнос, які ўчыніў Аляксандр Лукашэнка ўраду, – што гэта? Чарговы пі-ар-крок і перакладанне адказнасці за правал эканамічнай палітыкі? Або сапраўдны клопат пра народ і намер паставіць дрэнных чыноўнікаў на месца? “Гэта працяг высвятлення дачыненняў паміж групоўкамі “рыначнікаў” і “дзяржаўнікаў”, якія выступаюць за адміністратыўныя спосабы кіравання эканомікаю”, – мяркуе эканаміст Аляксандр Сінкевіч.

Ці варта чакаць звальнення Мясніковіча і Румаса, якія фактычна дазволілі сабе парушыць табу – і скрытыкаваць афіцыйны курс краіны? Эксперт не выключае звальнення: “Улады Беларусі цяпер перастрахоўваюць рызыкі ад негатыўнага сцэнару развіцця падзеяў. Калі раптам лібералізацыі не атрымаецца – ну тады адразу ж ёсць вінаватыя”.

Пры гэтым нават калі ўлады пачнуць ашчаджаць, сілавыя органы скароцяцца ў апошнюю чаргу, упэўнены Аляксандр Сінкевіч. Выйсце ж са складанай эканамічнай сітуацыі ён бачыць у стварэнні дзяржаўна-прыватнага партнёрства дзеля рэалізацыі інавацыйных і арыентаваных на экспарт праектаў.

Ці баіцца Лукашэнка палацавага перавароту? Такога развіцця падзеяў эксперт пакуль выключае, аднак звяртае ўвагу на тое, што ліберальныя сілы ва ўрадзе могуць мець за спінаю інтарэсы расейскіх алігархаў. “Якія, дарэчы і паспрыялі беларускаму крызісу праз рэгулярныя падвышэнні коштаў на энерганосьбіты і прафанацыю мытных дамоваў. Стратэгічная памылка ўладаў Беларусі – у тым, што яны зрабілі стаўку на гэты алігархат. <…> З Крамлём такія гульні не праходзяць”, – падсумаваў Аляксандр Сінкевіч.

belsat.eu

Стужка навінаў