Пікет скончыўся пад паштовай скрыняй


У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

Удзельнікі пікету падпісаліся пад заяваю дэпутата Еўрапарламента ад Польшчы Марэка Мігальскага да ўладаў Беларусі, у якой выказваецца занепакоенасць станам Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнкі, Міколы Статкевіча ды іншых вязняў, выказваецца патрабаванне вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных. Заяву пікетоўцы пакінулі ў паштовай скрыні беларускай амбасады.

“Гандаль палітвязнямі – гэта не самае лепшае выйсце. Трэба выстаўляць цвёрдыя ўмовы, думаць пра эканамічныя, палітычныя санкцыі, бо гэта, відавочна, уздзейнічае”, – сказала “Белсату” асістэнтка Марэка Мігальскага Анна Бяляс.

belsat.eu

Стужка навінаў