Банкі збіраюцца выдаваць крэдыты пад 100 % гадавых


Беларусь абагнала Конга паводле росту стаўкі рэфінансавання.

11 лістапада стаўка рэфінансавання падвышаецца ўжо дзясяты раз за год, гэтым разам – да 40 %. Нашая краіна застаецца лідарам у гэтым паказніку ў свеце. Другое месца займае Конга з амаль удвая меншаю лічбаю: 22 %.

Апошні раз такою высокаю стаўка рэфінансавання была ўвосень 2002 г. Старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова не выключае магчымасці чарговых павышэнняў. “Гэта будзе залежаць ад таго, як будзе ісці інфляцыя. Я думаю, што давядзецца павялічваць. Як толькі мы даведаемся новую статыстыку пра інфляцыю, мы вызначымся адносна стаўкі рэфінансавання”, – заявіла яна.

Нацбанк робіць крэдыты ўсё больш нявыгаднымі, але людзі па-ранейшаму бяруць рублі, каб перавесці іх у валюту і ў выніку застацца ў прыбытку. Што ж рабіць тым, у каго стаўка паводле крэдыту дасягнула гіганцкіх 60–70 %?

“Пакуль што запазычанасць у крэдытах не надта вялікая. Аднак банкі разумеюць, што яна можа павялічыцца, – тлумачыць эканамічны эксперт “InfoBank” Кацярына Смірнова. – Адзін з самых папулярных варыянтаў – рэструктурызацыя запазычанасці. Напрыклад, можна зменшыць памер штомесячных выплатаў, але працягнуць крэдыт яшчэ на некалькі гадоў”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары