Па валюту з пашпартам? Беларусы «выкруцяцца»


https://youtu.be/xvfxHpxViU4
«Я думаю, што таленавітыя беларусы знойдуць выйсце, і гэтыя захады дзяржавы будуць малаэфектыўныя. Сваякі купяць дадатковую валюту, з’явіцца чорны рынак як спадарожнік гэтага кантролю», – заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат» былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.

У Беларусі пачала дзеяць пастанова Нацбанку, паводле якой пры набыцці замежнай валюты патрабуюць дакументы, якія сведчаць пра асобу. У аддзеле інфармацыі галоўнага банку краіны патлумачылі, што да такіх дакументаў адносяцца пашпарт грамадзяніна Беларусі, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца і пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы. Паводле Станіслава Багданкевіча, гэта не што іншае, як прыкмета спробы пабудаваць мадэль паліцэйскай дзяржавы, дзе кантралюецца абсалютна ўсё – ад палітычных партыяў да асобных грамадзянаў.

На думку Багданкевіча, гэтыя захады не прынясуць дзяржаве практычна ніякага станоўчага эфекту. «Выдаткі, што панясе дзяржава, перавышаюць тыя дывідэнды, якія ўлады атрымаюць. Таму гэтага не трэба было ўводзіць», – падкрэсліў эксперт.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары