Ад вінтажных кансоляў да “Play Station”


Парыжскі выставачны цэнтр “Grand Palais”, які рэгулярна прымае пад сваім шкляным дахам Тыдні моды, а таксама выстаўляе творы вядомых мастакоў, адкрывае экспазіцыю відэагульняў.

Выстава “Game Story” адсочвае развіццё індустрыі відэагульняў ад самага пачатку, з 1970-х гадоў, – да нашых дзён.

Гульні будуць знаёмыя дзецям і дарослым, ад настальгічных прыхільнікаў “Atari” да аматараў “Angry Birds”. І хоць выстава наглядна дэманструе тэхнічныя дасягненні апошніх чатырох дзесяцігоддзяў, акцэнт робіцца на эстэтычныя і культурныя аспекты гульні, якія чэрпаюць натхненне з мастацкіх традыцыяў розных краінаў.

“Шмат артыстаў, якія маглі б быць рэжысёрамі і мастакамі сорак гадоў таму, сёння з’яўляюцца стваральнікамі відэагульняў. Такім чынам тое, што мы бы хацелі вылучыць і на чым засяродзіцца, сустракаючы і прымаючы тут выставы мастацтва, – гэта эстэтычная гісторыя і мастацкае вымярэнне відэагульняў”, – кажа Жэром Нётр, спікер “Grand Palais”.

Куратар Жан-БатЫст Кле ўпэўнены, што нягледзячы на шматлікія абвінавачанні відэагульняў у гвалце і жорсткасці, яны маюць шмат станоўчых аспектаў. “Досвед відэагульняў заснаваны на простым прынцыпе: калі вы прагульваеце, вы спрабуеце ізноў. І гэта тое, што робіць відэагульні прыдатнымі ў навучанні. Людзі практыкуюцца і спрабуюць, пакуль яны не здолеюць дасягнуць поспехаў. І гэта праўда кожнай гульні, ці яна на аснове навыкаў, ці мыслення, тактыкі або стратэгіі. Відэагульні самі па сабе – разумовае і фізічнае рыхтаванне”.

Да часу з’яўлення смартфонаў і ўсё больш складаных кансоляў з магчымасцямі гульні ў сеціве відэа-гульні прайшлі доўгі шлях, пачынаючы ад простых блокаў пікселяў да шэйдэрнай графікі.

belsat.eu

Стужка навінаў