Міхалевіч паедзе ў тур па Канадзе, каб распавесці пра Беларусь


Экс-кандыдат на прэзідэнцтва Алесь Міхалевіч атрымаў узнагароду імя Джона Пітэрза Гамфры. Урачыстая цырымонія прайшла 9 лістапада ў Варшаве.

Узнагарода названая ў гонар канадскага вучонага і праваабаронцы, аўтара першага праекту Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека. З 1992 г. гэтую прэмію прысуджаюць людзям або арганізацыям з любой краіны свету за выключныя дасягненні ў абароне правоў чалавека і дэмакратычным развіцці. Робіць гэта Міжнародны цэнтр правоў чалавека і дэмакратычнага развіцця, які атрымлівае фінансаванне ад канадскага ўраду.

Узнагарода складаецца з гранту памерам $ 25 тыс. і серыі выступаў у канадскіх гарадах з мэтаю прыцягнуць увагу да праваабарончай дзейнасці таго, хто яе атрымаў.

belsat.eu

Стужка навінаў