Эколаг: АЭС можа знішчыць турыстычныя зоны


https://youtu.be/iGUFTY5tk_U
Але ўлады Беларусі маюць, відаць, іншыя разлікі. Падпісаць пагадненне ў справе расейскага крэдыту на будаўніцтва АЭС могуць яшчэ ў лістападзе. Савет Рэспублікі ратыфікаваў пагадненне з Расеяй аб супрацы ў галіне будаўніцтва АЭС.

«Асноўны аргумент – залежнасць ад расейскага газу. Але я насамрэч не разумею: калі развіваць атамную энергетыку, Беларусь жа трапіць у залежнасць ад расейскай атамнай энергетыкі. Чаму ж не зрабіць стаўку на «зялёную» энергію і тым самым знізіць сваю залежнасць ад газу?» – разважае Герд Розэнкранц, прадстаўнік нямецкай арганізацыі «Deutsche Umwelthilfe».

Адказны сакратар грамадскай экалагічнай экспертызы праекту беларускай АЭС Таццяна Новікава яшчэ раз звяртае ўвагу на згубнае ўздзеянне на здароўе людзей любой атамнай электрастанцыі, нават той, якая працуе бесперабойна: «Як вядома, радыеактыўнае ўздзеянне не проста не праходзіць бясследна, але радыеактыўнае апраменьванне назапашваецца. Таму дадатковае радыеактыўнае ўздзеянне на людзей, якое, напэўна, будзе мець месца, калі будзе пабудаваная беларуская АЭС, можа быць згубным».

Пры гэтым яна дадае, што пад будаўніцтва абралі самую чыстую зону Беларусі, дзе любяць адпачываць людзі і дзе, да таго ж, там месцяцца аб’екты гістарычна-культурнай спадчыны.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары