Віктар Івашкевіч: Мы выконваем патрабаванне Савету Міністраў


У суботу, 12 лістапада, у гарадах Беларусі мае адбыцца чарговы Народны сход.

«8 кастрычніка людзі прыйшлі на сход, вылучылі патрабаванні і выбралі прадстаўнікоў, каб тыя занеслі іх у Савет Міністраў. Адказы па большасці пытанняў мы ўжо атрымалі. І цяпер абавязаныя людзям давесці гэтую інфармацыю, а таксама сумесна вырашыць, што рабіць далей, каб адстойваць свае сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя правы. Тым больш, што Савет Міністраў афіцыйна пазначыў, што мы абавязаныя давесці інфармацыю да астатніх удзельнікаў сходу», – патлумачыў «Белсату» сэнс акцыі адзін з арганізатараў Народнага сходу Віктар Івашкевіч.

Палітык гаворыць, што нягледзячы на запалохванне ўладаў сход адбудзецца ў шмат якіх гарадах Беларусі. Не перашкодзяць гэтаму і суды, што ідуць цяпер над арганізатарамі першага Народнага сходу.

Міжтым эксперт аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Валер Карбалевіч не ўпэўнены, што акцыя будзе масаваю: «Вядома, страх, і надвор’е не вельмі спрыяе, і тое, што людзі не бачаць мэтазгоднасці акцыі. Прыйсці на Бангалор, каб чарговы раз крыкнуць «Ганьба!» і атрымаць за гэта дручком ці трапіць пад адміністратыўны арышт – практычныя беларусы наўрад ці будуць гэта рабіць».

На меркаванне палітолага, акцыі будуць масавымі, калі людзі ўбачаць, што яны ўплываюць на ўладу і вынікам будуць рэальныя змены ў краіне.

belsat.eu

Стужка навінаў