Ідэальныя подпісы – толькі ў Аляксандра Лукашэнкі


Падсумоўваючы этап вылучэння кандыдатаў на пасаду прэзідэнта праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначыў, што толькі ў аднаго з прэтэндэнтаў выбарчыя камісіі прызналі сапраўднымі абсалютна ўсе подпісы.

Тым часам сябры ініцыятывы “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, што сочаць за хадою выбарчай кампаніі па ўсёй краіне, неаднаразова фіксавалі выпадкі парушэння выбарчага заканадаўства. Паводле праваабаронцаў, нярэдка подпісы за Аляксандра Лукашэнку збіралі на наўпроставы загад начальства па месцы працы альбо ў працоўны час. Пры гэтым зборцы подпісаў не заўсёды заяўляліся сябрамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.

Юрыст кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч абураны правяраннем подпісаў раённымі выбарчымі камісіямі. “Гомельская абласная камісія не прызнала подпісы, сабраныя не чальцамі ініцыятыўных групаў, – кажа праваабаронца. – Але я не памятаю ніваднаго выпадку, калі былі прызнаныя несапраўднымі такія подпісы за Аляксандра Лукашэнку”. Валянцін Стэфановіч таксама адзначыў, што непрызнаныя подпісы ёсць ва ўсіх астатніх кандыдатаў.

belsat.eu

Стужка навінаў