Арышты за яйкі ў Леніна (Абноўлена)


Актывісты “Маладога фронту” Павел Сяргей і Міхаіл Мускі асуджаны на 7 дзён, Раман Васільеў – на 10 дзён арышту паводле ч. 1 арт. 17 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях (дробнае хуліганства).

Як паведамляе праваабарончы сайт www.spring96.org, справы разглядалі 8 лістапада суддзі Маскоўскага суда Менску: Сяргея – Любоў Сямахіна, Мускага – Віктар Казак, Васільева – Яўген Хаткевіч.

Павел Сяргей разам з двума іншымі маладафронтаўцамі Міхаілам Мускім і Раманам Васільевым быў затрыманы 7 лістапада падчас камуністычнага мітынгу за спробу закідаць яйкамі помнік Леніну на пл. Незалежнасці ў Менску. Гэтак маладыя людзі імкнуліся “выказаць сваё стаўленне да камунізму ў дзень бальшавіцкага перавароту – 7 лістапада”, а таксама “нагадаць пра злачынствы камуністычнай ідэалогіі”, паведаміў сайт “Маладога фронту”. Кідаючы яйкі ў бок помніка, яны выкрыквалі “Спыніць камунізм!” і “Камунізм пад трыбунал!”.

Усе трое правялі мінулую ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна.

belsat.eu

Стужка навінаў