Улады Чыкага збіраюцца судзіцца з Трампам


Улады Чыкага ў панядзелак пададуць у суд на адміністрацыю Трампа ў сувязі з яе пагрозамі прыпыніць выплаты грантаў на грамадскую бяспеку так званым «гарадам-прытулку», заявіў у нядзелю мэр гораду Рэм Эмануэль.

Пазоў стане сведчаннем эскалацыі супрацьстаяння з федэральнымі ўладамі па пытаннях іміграцыі, адзначае «Голас Амерыкі».

Менш за два тыдні таму генеральны пракурор ЗША Джэф Сешнс абвясціў, што міністэрства юстыцыі ЗША пазбавіць гарады некаторых грантаў, калі яны не дазволяць іміграцыйным уладам наведваць мясцовыя турмы і апавяшчаць іх аб вызваленні асобаў, якія адшукваюцца за парушэнні іміграцыйнага заканадаўства, за 48 гадзін.

 

ІІ, belsat.eu

Тэгі: , ,
Глядзі таксама
Каментары