«Раёнкам» далі каманду «фас!»


У шэрагу рэгіянальных газетаў адначасова надрукаваны “выкрывальны” артыкул пра Алеся Бяляцкага. Ідэнтычныя тэксты апублікаваныя ў газетах “Віцебскі рабочы”, “Народнае слова” і “Прыдняпроўская ніва”.

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, у артыкуле публічна зневажаюцца гонар і годнасць Алея Бяляцкага. “У Менску ідзе працэс над Алесем Бяляцкім. Праваабаронца, якога вінавацяць у фінансавых махлярствах, адстойвае сваю невінаватасць. Але нехта Дзяніс Паляванаў, не чакаючы вынікаў суду, ужо піша пра спадара Бяляцкага як пра выкрытага злачынцу, які “прысабечыў чужыя грошы, адпаведна, увёў у зман заходніх падаткаплатнікаў, і значыць, ён зусім не той, за каго сябе выдае”, – цытуе артыкул “Как “правозащитник” Беляцкий устроил себе красивую жизнь” старонка арганізацыі.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА 4 жніўня. Яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры). Паводле гэтага артыкулу прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Разгляд справы ў судзе распачаўся 2 лістапада.

belsat.eu

Стужка навінаў