«Белсат» запрашае на Дні культуры Беларусі ў Кракаве 16–18 лістапада 2011 г.


Запрашаем на VI Дні культуры Беларусі ў Кракаве, якія пройдуць пры падтрыманні «Белсату». Падчас трохдзённага фестывалю можна будзе пазнаёміцца з беларускаю гісторыяй, літаратураю, музыкай і дакументальным кіно. Тэлеканал «Белсат» прэзентуе тры дакументальныя стужкі: «Гульня ў вайнушку», «Днюка» і «Каўчэг Заіра Азгура». Сярод гасцей фестывалю будуць журналіст Павал Мажэйка, які супрацоўнічае з «Белсатам», – ён прэзентуе выдавецкую серыю «Гарадзенская бібліятэка» – і Сяргей Пеляса, рэдактар праграмнага сакратарыяту тэлеканалу.
Ладзіць імпрэзу Беларускае таварыства ў Кракаве пры падтрыманні Ягелонскага ўніверсітэту, маршалка Малапольскага і Міністэрства замежных справаў Польшчы. «Белсат» забяспечвае інфармацыйнае падтрыманне фестывалю.

VI Дні культуры Беларусі ў Кракаве

16–18 лістапада 2011

Праграма

Дзень І

серада, 16.11

Беларусь пад націскам гісторыі

10:10–13:30 семінар Другая сусветная вайна ў Беларусі: Вялікая айчынная ці грамадзянская? Невядомыя старонкі гісторыі

госці:

кандыдат гістарычных навук Яўген Грэбень

Алег Гардзіенка

кандыдат навук Юрый Грыбоўскі

кандыдат навук Сяргей Новікаў

вядоўца: доктар навук Юрый Гардзееў, Ягелонскі ўніверсітэт

месца:
Polska Akademia Umiejętności, sala 24, ul. Sławkowska 17

16:00 прэзентацыя выдавецкай серыі Гарадзенская бібліятэка

госці:

Ян Анджэй Дамброўскі, дырэктар Калегіуму Усходняй Еўропы (Вроцлаў)

Павел Мажэйка, рэдактар серыі (Горадня)

месца:
«Cafe Gazeta», ul. Bracka 14

19:00 Паказ дакументальных стужак тэлеканалу «Белсат»

Гульня ў вайнушку, 40 хв., рэж. Антон Цялежнікаў, 2011 г., Польшча

Стужка паказвае цяперашняе беларускае войска – ад побыту да ідэалогіі. Аснову фільму склалі расповеды палітычных прызыўнікоў: Франака Вячоркі, Івана Шылы, Андрэя Цянюты ды іншых грамадскіх актывістаў. Некаторых з іх, не зважаючы на кепскі стан здароўя, забіралі на вайсковую службу.

Днюка, 30 хв., рэж. Андрэй Куціла, Аляксандр Налівайка, 2009 г., Беларусь

Звычайная палеская вёска. У малой хаце, аздобленай тканінамі ўласнай працы, сядзяць побач бабуля з дзядком: Антаніна Астапава і дзед Віктар. Ён п’е і пытае, навошта чалавек жыве на свеце. Узімку сумна, але калі прыходзіць вясна, прырода адраджаецца, а разам з ёй людзі ды жывёла. Жыццё працягваецца. Але чаму так цяжка ўздыхае бабуля?

Вельмі маляўнічы і натуралістычны вобраз мікракосмасу пары людзей старога веку. Часам смешны, часам журботны…

Каўчэг Заіра Азгура, 33 хв., рэж. Андрэй Куціла, 2010 г., Беларусь

Звычайная экскурсія па музеі народнага скульптара БССР Заіра Азгура раптам ператвараецца ў люстэрка, дзе мы назіраем не толькі за гісторыяй краіны ў пластыцы мастацкіх вобразаў, але і самі за сабою. Гэты фільм – назіранне за назіральнікамі. Лёгкі дотык дзяцей, жорсткія, недаверлівыя, часам саркастычныя погляды дарослых, замілаваныя або пакрыўджаныя назіранні пенсіянераў ажыўляюць на імгненне скульптуры Леніна, Сталіна, Маркса ды яшчэ сотні дзеячаў савецкага мінулага. Калейдаскоп адрывістых думак, меркаванняў, эмоцыяў розных пакаленняў наведнікаў, пераплятаючыся з гістарычнаю хронікаю, складае неадназначныя, але надзвычай ёмістыя вобразы савецкай эпохі ды яе песняра-мастака, якімі яны паўстаюць у вачах сучасніка.

УВАГА! ЗМЕНА МЕСЦА. ПАКАЗЫ АДБУДУЦЦА: Kawiarnia Cudowne Lata, ul. Garncarska 5

Дзень II

чацвер, 17.11

Архіпелаг Беларусь

13:00 лекцыя доктара навук Дароты Міхалюк, аўтаркі кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918–1920 гадах. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці»: Уплыў спадчыны ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Расеі на беларускую дзяржаўную ідэю ў часы Першай сусветнай вайны

17:30 Беларусь афіцыйная і альтэрнатыўная: прэзентацыя кнігі Нэлі Бекус Struggle over Identity: The Official and the Alternative «Belarusianness»

месца
: «Massolit Books and Cafe», ul. Felicjanek 4

20:00 Музычны Архіпелаг Беларусь

уводзіны: Аляксей Шота, Мая Зянтара, рэдактары музычнага блогу Archipelag Białoruś

Беларусь 1988–2008: дзве дэкады ў кліпах
прэзентуе Міхал Нядзвецкі

месца:
«Klub RE», ul. Św. Krzyża 4

Дзень III

пятніца, 18.11

Польска-беларускія дыялогі

11:30 семінар: Польска-беларускія літаратурныя сувязі

госці:

прафесар, доктар навук Багуслаў Допарт, Ягелонскі ўніверсітэт

прафесар, доктар навук Мікалай Хаўстовіч, Варшаўскі ўніверсітэт

кандыдат навук Язэп Янушкевіч, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

кандыдат навук Ірына Шумская, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

вядоўца: кандыдат навук Дзмітрый Клябанаў, Ягелонскі ўніверсітэт

месца:
Collegium Novum, Aula 56, ul. Gołębia 24

16:00 Прапаганда і адукацыя на службе ў ідэалогіі. Прэзентацыя і дыскусія на тэму кнігі Яна Шумскага Саветызацыя Заходняй Беларусі. 1944–1953

госці: кандыдат навук Ян Шумскі, прафесар, доктар навук Анджэй Новак

месца: Інстытут гісторыі Ягелонскага ўніверсітэту, ul. Gołębia 13

18:00 прэзентацыя Рапарту пра стан незалежнай беларускай культуры і НДА

госць: Павэл Ляўфэр, часопіс «Kultura Enter» i фонд «Kultura Enter» (Люблін)

месца:
«Cafe Gazeta», ul. Bracka 14

20:30 канцэрт гурта Альтанка

месца:
«Klub Imbir», ul. Św. Tomasza 3

Афіцыйны сайт: http://dkb.bee.pl/

Стужка навінаў