Ілліча закідалі яйкамі (Абноўлена)


Трое маладых людзей спрабавалі сарваць акцыю камуністаў каля помніка Леніну ў Менску.

7 лістапада а 10-й гадзіне раніцы на пл. Леніна сабралася каля 100 прыхільнікаў Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). З нагоды 94-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі яны ўсклалі кветкі да помніка правадыра. У першых шэрагах былі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, у тым ліку Ігар Карпенка і Таццяна Голубева. Затым пачаўся невялікі мітынг. Падчас яго трое маладых людзей з крыкамі “Камунізм пад трыбунал!” кінулі ў бок помніка некалькі яек і паспрабавалі ўцячы, але былі затрыманыя працаўнікамі міліцыі ў цывільным.

Выступоўцы на плошчы тым часам адзначалі гістарычную важнасць падзеяў 1917 г. На іхную думку, менавіта ў Беларусі сёння рэалізоўваюцца прынцыпы роўнасці ды свабоды, абвешчаныя падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі. Члены КПБ падкрэслівалі, што хочуць самастойна будаваць дзяржаву на сваёй зямлі, без чыйго б там ні было ўмяшання звонку.

Акцыя доўжылася прыкладна чвэрць гадзіны.

belsat.eu

Стужка навінаў