«Беларускую мару» прэзентавалі падпольна


У нядзелю ўвечары адбылася прэзентацыя дакументальнага фільму беларускай журналісткі Кацярыны Кібальчыч. 54-хвілінная стужка “Беларуская мара” – гэта гісторыя маладога чалавека з Менску, у аснове сюжэту – падзеі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2010 г.

“Беларуская мара” – расповед пра тое, як рэжым можа зламаць чалавека, а таксама пра пра тое, як у дзяржаве з татальным кантролем можна быць шчаслівым, нягледзячы ні на што” – гэтак прэзентуюць сваю стужку стваральнікі фільму.

Прэзентацыя “Беларускай мары” адбылася ў сталіцы падпольна. Сёння стужку пакажуць на прэзентацыі ў Маскве.

belsat.eu

Стужка навінаў