Апытанне: Якім мае быць сапраўдны мужчына?


У Міжнародны дзень мужчынаў, што адзначаецца 5 лістапада, карэспандэнты “Белсату” звярнуліся да жыхарак сталіцы з пытаннем: “Якім мае быць сапраўдны мужчына?”

Большасць апытаных згадвае пра такую рысу характару, як уважлівасць. Беларускі чакаюць ад мужчынаў дабрыні, надзейнасці, нехта кажа і пра шчодрасць.

“Самы адказны, самы мужны, самы разумны, самы прыгожы – гэта і ёсць ідэальны мужчына”, – адказвае адна з рэспандэнтак. Яшчэ адна жыхарка Менску пахвалілася, што мае ва ўласнай сям’і двух сапраўдных мужчынаў. “У мяне муж – сапраўдны мужчына, у мяне сын – сапраўдны мужчына. Якія яны? Сапраўдныя!” – заявіла жанчына.

“Я лічу, што мужчына найперш мае кахаць жанчыну – і каб ва ўсім быў адпаведны ёй. Не тое, каб выконваў усе ейныя жаданні, але каб быў уважлівы, каб яна адчувала сябе жанчынаю”, – кажа іншая рэспандэнтка.

belsat.eu

Стужка навінаў