Падгол: Лукашэнка стварае сітуацыю грамадзянскай вайны


“Калі выйдуць сотні працоўных з заводаў, ён хоча, каб супраць іх са зброяй пайшлі працоўныя з заводу іншага гораду, гаворыць палітолаг пра заяву кіраўніка Беларусі пра стварэнне новай арміі. Яна прагучала ў апошні дзень вучэнняў тэрытарыяльных войскаў.

Палітолаг Уладзімір Падгол іранізуе: Аляксандр Лукашэнка апошнім часам жыве ў віртуальнай рэчаіснасці. “Людзі жывуць у рэальнай – ходзяць у крамы, на рынкі, бачаць фантастычныя кошты. Лукашэнка ж нават не ведае гэтых коштаў. Тое самае з ворагамі. Ён цяпер жыве ў сітуацыі, якая, яму падаецца, такая ж, як напярэдадні лівійскай рэвалюцыі”, – гаворыць эксперт.

Тым не менш палітолаг не выключае мажлівасці сацыяльнага выбуху: “Увесь Камароўскі рынак звіты з чэргаў. Народ трывае, але выбух будзе. Адсюль вось гэтая генеральская армія”.

Паводле палітолага, ідзецца фактычна пра рыхтаванне перадумоваў да грамадзянскай вайны: “Калі на двух-трох апазіцыянераў кідаецца сотня АМАПаўцаў. Калі выйдуць сотні працоўных з заводаў, ён хоча, каб супраць іх са зброяй пайшлі працоўныя з заводу іншага гораду. Вось і ўсё. Гэта адзіная мэта. Тут не можа быць жартаў. Справа вельмі сур’ёзная”.

belsat.eu

Стужка навінаў