Літва: Менск цікавіўся і рахункамі Саюзу беларускіх пісьменнікаў


Паводле старшыні Камітэту нацыянальнай бяспекі Літвы Арвідаса Анушаўскаса, запыты пра рахункі пасля скандалу з Алесем Бяляцкім не задавальняюцца.

«Напрыклад, быў падобны запыт пра рахункі арганізацыі беларускіх пісьменнікаў. Мы такой інфармацыі не падалі. Расследаванне дало тое, што ўсе цяпер установы каардынуюць свае дзеянні ў перадаванні інфармацыі з Міністэрствам замежных справаў», – заявіў ён «Белсату».

У самой жа Літве, як і ў Беларусі, па-ранейшаму стае тых, хто задаецца пытаннем: хто напраўду можа стаяць за інцыдэнтам з Бяляцкім?

Паводле афіцыйнай версіі, згоду на перадаванне інфармацыі з рахункаў Бяляцкага дала чыноўніца Міністэрства юстыцыі Аўшра Бярнаціене, якая пазней вымушаная была сысці ў адстаўку. Аднак хутка пасля гэтага літоўскія медыі напісалі пра новыя дэталі справы. Як выявілася, муж Бярнаціене мае ў Менску адвакацкую кантору, якая кансультуе бізнесоўцаў вельмі прыбытковых інвестыцыйных праектаў, што рэалізоўваюцца ў Беларусі. Ці можа гэта быць простым супадзеннем? Спекуляцыі ў медыях не знайшлі рэакцыі на афіцыйным узроўні.

belsat.eu

Стужка навінаў