Апытанне: ці хопіць дзяржаўнай дапамогі?


Ад пачатку месяца дзяржава павялічыла дапамогу для маладых маці да 500 000 руб. Разам з гэтым выраслі пенсіі ды былі ўведзеныя штомесячныя даплаты бюджэтнікам.

На дзіця да трох гадоў бацькі атрымаюць штомесяц ужо 574 790 руб. На старэйшых дзетак выдзеляць 172 440 руб. Аднаразовая ж дапамога пасля нараджэння немаўляці складзе 5 747 000 руб.

Таксама ўрад павялічыў і бюджэт пражытковага мінімуму – амаль на 13 %.

Але ці дастаткова такой дапамогі пры чарговых павелічэннях коштаў практычна на ўсе прадукты?

“Не, ніяк не хопіць такой сумы. Хіба толькі на памперсы. У сярэднім мы трацім каля мільёна штомесяц на дзіця. І гэта толькі на самае неабходнае”, – кажа маладая сям’я.

“Магу сказаць, на што не хопіць, а на што хопіць – не ведаю. На два пачкі памперсаў на месяц. Я нават не ведаю, якую суму тут назваць, каб не пакрыўдзіць дзяржаву”, – адказвае чарговая рэспандэнтка.

“Цяжка, канечне, але ж як жылі пасля вайны – яшчэ ж горш было. Так што – выжываем”, – кажа пажылы мужчына.

belsat.eu

Стужка навінаў