Лябедзька: У Беларусі «перавытворчасць» ваенных кадраў


Лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку не здзіўляе, што беларускія вайскоўцы або найміты маглі змагацца на баку лівійскага дыктатара.

Ён называе Беларусь краінаю з мілітарысцкім ухілам: «У нас «перавытворчасць» ваенных кадраў». Калі ж, паводле суразмоўцы, дзяржава не можа забяспечыць усім гэтым людзям годнага заробку, яны шукаюць мажлівасці зарабіць за межамі краіны.

«Трэба дачакацца афіцыйнай інфармацыі – хто там, бо ёсць розніца паміж наймітамі і вайскоўцамі. Можа існаваць двухбаковае пагадненне паміж на той час афіцыйнымі ўладамі Лівіі ды беларускімі аб аказанні дапамогі экспертамі. Другі сцэнар – найміты», – заявіў палітык.

Анатоль Лябедзька ўпэўнены, што пастаўкі наймітаў на міжнародны рынак – такое ж злачынства, як і гандаль зброяй у абыход санкцыяў ААН. Гэта не найлепшым чынам адбіваецца на іміджы краіны, падкрэслівае ён.

Калі інфармацыя пра ўдзел беларусаў у ваенных дзеяннях у Лівіі пацвердзіцца, гэта будзе доказам крызісу сістэмы, створанай у нашай краіне, мяркуе лідар АГП.

belsat.eu
https://youtu.be/Bxw9nb_WAN8

Глядзі таксама
Каментары