Мікалай Статкевіч: За 9 дзён – 18 гаворачых галоваў!


Паводле кандыдата ў прэзідэнты, выступы па радыё і ТБ арганізаваныя не на карысць апазіцыі.

“За 9 дзён – 18 гаворачых галоваў! У народу ж дах паедзе…” – кажа пра расклад агітацыйных выступаў на радыё і тэлебачанні кандыдат у прэзідэнты, сацыял-дэмакрат Мікалай Статкевіч.

Ён падкрэслівае, што ўлады адмыслова паставілі выступы апазіцыянераў адзін за адным, без перапынкаў. Па-першае, гледачам цяжка будзе вызначыцца ў такім патоку інфармацыі. Па-другое, выступы закончацца за 16 дзён да выбараў, а за гэты час людзі могуць забыць, пра што ім распавядалі палітыкі, якіх раней не дапускалі да эфіру.

“У гэтай кампаніі нам наканаваная роля блазнаў у вясёлым балаганчыку Лукашэнкі”, – кажа Мікалай Статкевіч. Аднак ён упэўнены, што ў клоўнаў, як таго жадаюць улады, ператварацца нельга. А каб найлепш данесці свае думкі да беларусаў, апазіцыйныя кандыдаты мусяць выпрацаваць адзіную стратэгію.

belsat.eu

Стужка навінаў