Глядзіце «Дзень памінання» он-лайн


Прэм’ера найноўшага фільму выбітнай беларускай дакументалісткі Галіны Адамовіч «Дзень памінання» адбылася на «Белсаце» 1 лістапада. Стужка распавядае пра некалі вялікую і прыгожую вёску Будзішча, што на мяжы Беларусі ды Расеі. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС амаль усіх жыхароў вёскі адсялілі. Толькі на Радуніцу вяртаюцца былыя вяскоўцы на малую радзіму. Цяпер фільм будзе даступны для прагляду он-лайн і спампоўвання ў раздзеле «Фільмы,кліпы»

Пра фільм

Стужка распавядае пра некалі вялікую і прыгожую вёску Будзішча, што на мяжы Беларусі ды Расеі. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС амаль усіх жыхароў вёскі адсялілі.Некалькі старых ды хворы хлопец Аляксей Прываловіч са сваімі бацькамі засталіся жыць у Будзішчах. Прыгажосць прыроды, каларыт мясцовых жыхароў, наяўнасць святой крыніцы зачаравалі японскіх кінадакументалістаў, якія выпадкова завіталі ў 2001 г. у вёску. Японскі рэжысёр Сейшы Матахашы зрабіў некалькі вялікіх фільмаў пра Будзішча (самы вядомы і ўшанаваны – «Аляксей і крыніца»). Недзе ў 2005 г. прыехалі японцы зноў у Будзішча і закапалі нешта пад старою грушаю, ля крыніцы. З таго часу існуе ў вёсцы легенда, што пад грушкаю пахавалі прах японца, якому гэтак спадабалася беларуская вёска… Толькі на Радуніцу збіраюцца былыя вяскоўцы ў Будзішчы: упарадкаваць родныя магілы, паглядзець адзін на аднаго, згадаць, «як японцы кіно здымалі». Жыццё паціху ўцякае з гэтага месца. Вельмі хутка здымаць тут можна будзе толькі віры ў крыніцы.

Стужка навінаў