Кітай запусціў «Чароўны човен»


Кітай паспяхова запусціў беспілотны касмічны карабель “Шэньчжоў-8”, што ў перакладзе азначае “Чароўны човен”. Гэта сталася наступным крокам Паднябеснай да стварэння ўласнай касмічнай станцыі.

“Шэньчжоў-8” стартаваў з касмадрому на паўночным захадзе Кітаю а 5.58 паводле мясцовага часу. Запуск транслявала дзяржаўнае тэлебачанне. Мэта гэтай касмічнай місіі – першая ў гісторыі Кітаю састыкоўка двух апаратаў на арбіце.

Калі місія “Шэньчжоў-8” будзе выкананая, Кітай зможа распачаць наступны этап сваёй касмічнай праграмы – стварэнне касмічнай станцыі. У Пекіне заяўляюць, што яна мае паўстаць у 2020 г.

belsat.eu

Стужка навінаў