Пладова-ягаднае больш не будзе таннейшае за малако?


З 1 лістапада ў Беларусі ўступаюць у сілу новыя акцызы – на алкаголь, цыгарэты і дызельнае паліва. Яны будуць уніфікаваныя з тымі, што цяпер дзеюць у Мытным саюзе.

Згодна з указам кіраўніка дзяржавы, акцыз на алкагольную прадукцыю з доляю этылавага спірту 7 % і больш складзе 40 000 руб. у разліку на адзін літр 100-адсоткавага спірту.

Акцыз падаражэе на 33 %, але наколькі вырасце кошт тавару? У прэс-службе заводу “Крышталь” тлумачаць, што, напрыклад, гарэлка мусіць падаражаць на 20–22 %. Гэта значыцца, замест цяперашніх 17 000 руб. за бутэльку давядзецца аддаць каля 20 000. “Але кошты не зменяцца за адзін дзень. Прадукцыя, якая прыйшла на склад да 1 лістапада, будзе прадавацца за стары кошт”, – растлумачылі на заводзе.

Нарэшце ўлады ўзяліся і за танныя пладовыя віны. Іх кошт быў занадта нізкі – нават менш за малако. “У найбольшай ступені вырастуць стаўкі акцызу менавіта на мацаваныя пладовыя віны. Аматарам таннага алкаголю будуць “прышчэпліваць” любоў да больш якасных спіртовых напояў, – тлумачыць эканаміст Дзмітрый Івановіч. – Акцыз на ягадныя віны ў 64 разы ніжэйшы, чым на мацаваныя пладовыя”.

belsat.eu

Стужка навінаў