555 000 чалавек падпісалі петыцыю за паўторны рэферэндум аб сяброўстве Вялікай Брытаніі ў ЕЗ


Фота: twitter.com/mariankamensky1

Брытанцы просяць правесці рэферэндум па новых правілах.

Паводле аўтараў петыцыі, паўторны рэферэндум павінен адбыцца, ў тым выпадку, калі яўка была ніжэй за 75 %, а доля тых, хто прагаласаваў за ці супраць выхаду краіны з ЕЗ склала менш за 60 %.

Брытанскі парламент абавязаны разглядаць любую петыцыю, якая набірае больш за 100 тысяч подпісаў. Урад Вялікай Брытаніі, у сваю чаргу, павінен у абавязковым парадку адказваць на петыцыі, што набіраюць больш за 10 тысяч подпісаў.

Варта адзначыць, што на сайце change.org каля 100 тысяч галасоў набрала петыцыя да мэра Лондану з просьбай абвясціць брытанскую сталіцу незалежным горадам, які змог бы ўвайсці ў склад ЕЗ.

Чытайце таксама >>> Нацыяналісты Паўночнай Ірландыі прапаноўваюць аддзяліцца ад Вялікай Брытаніі

Прыхільнікі выхаду Вялікай Брытаніі з Еўразвязу, паводле папярэдніх дадзеных, атрымалі перамогу на рэферэндуме, набраўшы 51,7% галасоў, іх апаненты, якія выступаюць за сяброўства каралеўства ў ЕЗ – 48,3%.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў