Кітай: 12 125 арыштаваных у справе інтэрнэт-наркаманіі


Паліцыя Кітаю правяла агульнанацыянальную кампанію супраць інтэрнэт-наркаманіі ды продажу наркотыкаў.

Пра гэта ў нядзелю паведаміла Міністэрства грамадскай бяспекі. Паліцыя выявіла па ўсёй краіне 144 групоўкі, якія займаюцца вытворчасцю і гандлем наркотыкамі, і 22 сакрэтныя інтэрнэт-сайты, звязаныя з вырабам наркотыкаў. Сканфіскавалі 308,3 кг наркотыкаў і арыштавалі 12 125 падазраваных.

Аперацыя распачалася пасля таго, як выявілі, што некалькі падазраваных у злачынствах выкарыстоўвалі дзеля продажу наркотыкаў і пошуку спажыўцоў онлайнавае відэа.

У сакавіку на паўночным захадзе Кітаю ў гарадах Лань Чжоў і Сіань паліцыя знайшла людзей, якія атрымлівалі ды прадавалі наркотыкі праз чат у адмысловым пакоі, які звычайна быў не даступны для старонніх. Навічкі маглі трапіць у яго толькі пасля “рэкамендацыі” знаёмых і спажывання наркотыкаў он-лайн.

Сярод 12 125 арыштаваных падазраваных 66,2 % складае моладзь ва ўзросце да 35 гадоў, самаму малодшаму – чатырнаццаць. Падазраваныя ў распаўсюдзе наркотыкаў дзеялі праз інтэрнэт, каб іх было цяжэй выявіць.

belsat.eu
https://youtu.be/p1RDonjFdAw

Глядзі таксама
Каментары