У Мінабароны заявілі, што словы пра «нашчадкаў» Кубэ вырвалі з кантэксту


Блогер Антон Матолька атрымаў афіцыйны адказ ад Міністэрства абароны Беларусі наконт заявы прэс-сакратара Уладзімера Макарава, зробленай незадоўга да параду на Дзень незалежнасці 3 ліпеня.

26 чэрвеня падчас прэс-канферэнцыі палкоўнік Макараў назваў тых, хто выступае супраць вайсковага параду ў Менску, ідэйнымі нашчадкамі Вільгэльма Кубэ – нямецкага гаўляйтара падчас нацысцкай акупацыі Беларусі. Пасля гэтага ў інтэрнэце зʼявілася ініцыятыва далучыцца да калектыўнага пазову аб абароне гонару і годнасці і запатрабаваць ад Макарава публічных прабачэнняў.

У сваю чаргу Антон Матолька хацеў атрымаць адказ на пытанне: ці зʼяўляюцца словы Макарава афіцыйнай пазіцыяй Мінабароны Беларусі?

Получил ответ Министерства обороны на мой вопрос: "Является ли это позицией Министерства Обороны, либо это частное…

Opublikowany przez Antona Motolkę Wtorek, 11 lipca 2017

«У Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь разгледжаны Ваш зварот. Дэталёва вывучана аўдыязапіс матэрыялаў канферэнцыі, якая паказала, што некаторымі СМІ вырваныя з кантэксту выступлення асобныя фрагменты, якія вольна інтэрпрэтаваныя адпаведнымі аўтарамі», – адказалі блогеру ў Мінабароны.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў