Міхась Залескі ў «Гарачым каментары»


“Тыя 22 % падвышкі для пенсіянераў – як кіслародная падушка хвораму. Да Калядаў дажыць дапаможа”.

Дзясяты месяц года неўзабаве зменіцца адзінаццатым. Разам з ім зменяцца і кошты на праезд у грамадскім транспарце. 1300 руб. будзе каштаваць звычайны квіток у сталіцы. Значна падаражэюць лекі імпартнай, нязначна – беларускай вытворчасці. У сярэднім на 22 % вырасце памер пенсіяў. “Грошай няма наагул, таму падвышаюць усё, што падвышаецца. Мэтазгоднасць гэтых дзеянняў – “рэвалюцыйная”, а не аб’ектыўная”, – падкрэслівае Міхась Залескі.

“Дзяржава застаецца сацыяльна арыентаванаю, але ўсе сацыяльныя праграмы аказаліся недафінансаваныя. І за гэтыя грошы не дадуць людзям таго, што абяцалі”, – зазначае эксперт, каментуючы выканне сёлетняга бюджэту на тле рэзкага абясцэньвання беларускага рубля.

belsat.eu

Стужка навінаў