Статуя Свабоды святкуе 125-годдзе


Урачыстае адкрыццё статуі, на якім прысутнічаў прэзідэнт Злучаных Штатаў Стывэн Гроўвэр Кліўлэнд, адбылося 28 кастрычніка 1886 г., і ад той пары Лэдзі Свабода ўпрыгожвае нью-ёркскую гавань.

Выкананая паводле дызайну Фрэдэрыка Бартальдзі, яна мае 151 фут (46 м) вышыні, а адлегласць ад зямлі да паходні ў руцэ статуі – 305 футаў (93 м). Агульная вага медзі, выкарыстанай на адліў статуі, – 31 тона, агульная вага канструкцыі – 125 тонаў.

Статуя выяўляе рымскую багіню свабоды, якая трымае паходню ў правай руцэ і скрыжаль у левай, і ёсць падарункам ЗША ад Францыі да 100-годдзя амерыканскай рэвалюцыі.

На сёння запланаваная і святочная імпрэза да 125-годдзя статуі. Адным з пунктаў праграмы стане феерверк пасля заходу сонца.

Пасля святкаванняў статуя будзе закрытая на год дзеля рамонту. Палепшаць вінтавую лесвіцу ўверх у карону, а таксама дададуцца новыя элементы бяспекі. Паводле ацэнак, рамонт статуі мае каштаваць прыкладна $ 27 млн. Выспа Свабоды застанецца адкрытая для грамадскасці.

belsat.eu

Стужка навінаў