Майкл Гарыс: Са свабодаю медыяў у Беларусі горш, чым у Зімбабвэ


“Беларусь паводле ўзроўню свабоды слова разглядаецца намі як адна з найгоршых у свеце. Мы лічым гэты ўзровень ніжэйшым, чым у Іране і нават у Зімбабвэ. Для такой ацэнкі ёсць важкія прычыны: гэта найперш абмежаванні, якія накладае ўрад Лукашэнкі на сродкі масавай інфармацыі”, – заявіў Майкл Гарыс, прадстаўнік арганізацыі “Index on Censorship” у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”.

Майкл Гарыс таксама зазначыў, што ўрад Беларусі ды асабіста Аляксандр Лукашэнка фактычна выступаюць у ролі цэнзараў. Часам абмежаванні свабоды слова пераходзяць за межы крымінальнага злачынства.

“Index on Censorship” залічвае шмат выпадкаў да непрымальных. Для мяне самым жахлівым стала здарэнне з Алегам Бябеніным – актывістам абароны правоў чалавека, журналістам, адным з аўтараў інтэрнэт-старонкі “Хартыя’97”. Яго, як вядома, знайшлі павешаным пры надзвычай падазроных абставінах. Не знайшлі доказаў самагубства, і, як адзначыла АБСЕ, ёсць вельмі моцныя падставы для рознага кшталту падазрэнняў. Гэтую трагедыю не расследавалі належна”, – падкрэсліў Майкл Гарыс.

Размову з экспертам можна пабачыць на нашым тэлеканале ў праграме “ПраСвет” (28 кастрычніка а 21.25, 29 кастрычніка а 10.25), поўная версія інтэрв’ю будзе таксама даступная на нашым сайце belsat.eu 29 кастрычніка.

belsat.eu
https://youtu.be/dfm7OcNY6EY

Глядзі таксама
Каментары