Школьны аўтобус ад МАЗу


https://youtu.be/1-ze-ScLJkM
На Менскім аўтазаводзе адбылася прэзентацыя новай тэхнікі, створанай канструктарамі прадпрыемства. Сярод іх – школьны аўтобус малога класу МАЗ-241 з рухавіком “Еўра-4” вытворчасці Менскага маторнага заводу.

Аўтобус створаны адмыслова для перавозу дзяцей і адпавядае ўсім нормам бяспекі. Яркі жоўты колер, адметныя надпісы і міргалкі робяць яго заўважным на дарозе. Аўтамабіль абсталяваны адмысловымі фатэлямі з надзейнымі рамянямі бяспекі. Прадугледжаныя парэнчы і багажныя паліцы для партфеляў і ранцаў. 67 % камплектных дэталяў і матэрыялаў, выкарыстаных у новай распрацоўцы, зробленыя ў Беларусі. Серыйную вытворчасць школьных аўтобусаў плануецца наладзіць у наступным годзе.

Былі таксама прэзентаваныя седлавы цягач МАЗ-5440В9, трохвосевы самазвал МАЗ-6501W6, бартавы аўтамабіль МАЗ-4371W1, прызначаны для гарадскіх і прыгарадных перавозак, іншая сучасная тэхніка. Гэтыя аўтамабілі могуць быць аснашчаныя рухавікамі Менскага, Яраслаўскага маторных заводаў ці транснацыянальнай кампаніі “Cummins”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары