Украінскія прадпрымальнікі пратэстуюць


Сотні дэманстрантаў сабраліся каля Вярхоўнай Рады Украіны. Яны пратэстуюць супраць зменаў у падатковым заканадаўстве, якія будуць выгадныя для буйных фірмаў і ўскладняць сітуацыю малога і сярэдняга бізнесу.

Урад Віктара Януковіча цвердзіць, што новы Падатковы кодэкс, праект якога разглядае парламент, дазволіць упарадкаваць падатковую сістэму і забяспечыць павелічэнне паступленняў у бюджэт краіны.

Аднак прадпрымальнікі кажуць, што скасаванне льготаў для малога і сярэдняга бізнесу – гэта помста Януковіча за тое, што яны не падтрымалі яго падчас выбараў.

«Мы не супраць таго каб плаціць падаткі, але мы хочам, каб быў і «падатак для заможных». А яны загрэблі народнае дабро, і ніхто не хоча плаціць. Падаткі – толькі для нас. Хіба гэта справядліва? – запытвае прадпрымальніца Лідзія Краўчук, удзельніца акцыі пратэсту. – І складаецца такое ўражанне, што брахуны заселі ў Вярхоўнай Радзе. Прэзідэнт – брахун! Ён нам абяцаў змяншэнне падаткаў на пяць гадоў».

Пратэсты супраць падатковых рэформаў распачаліся ў аўторак. Аднак прадстаўнікі апазіцыі кажуць, што новы кодэкс будзе прыняты нягледзячы на пратэст шэрагу дэпутатаў і маніфестацыі бізнесоўцаў.

belsat.eu

Стужка навінаў