Баразенка таксама не стаў адказваць на пытанні Генпракуратуры


Журналіст Алесь Баразенка – трэці, каго выклікалі на гутарку паводле падазрэння ў супрацы з тэлеканалам «Белсат».

28 кастрычніка ён прысутнічаў на 20-хвіліннай гутарцы ў Генеральнай пракуратуры, якая ў выніку не вынесла яму папярэджання. Баразенку распытвалі, ці не супрацоўнічае ён з «Белсатам» і, у прыватнасці, з Алінаю Радачынскаю. Журналіст адмовіўся адказваць на пытанні.
Дарадца юстыцыі Павел Елісееў, які падпісаў позву, заявіў, што Баразенка паводзіцца «антысацыяльна», бо адмаўляецца працаваць з установаю, «якая сочыць за выкананнем законаў».

27 кастрычніка Генпракуратура вынесла папярэджанне журналістцы Аліне Радачынскай за супрацу з замежным медыямі без акрэдытацыі пры МЗС Беларусі. У той жа дзень на размову выклікалі журналіста Алега Ражкова. Ён, як і Алесь Баразенка, адмовіўся адказваць на пытанні і не атрымаў папярэджання.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары