Дзмітрый Вус: Веру – не веру, трэба рабіць!


Экс-кандыдат на прэзідэнцтва – пра новую кампанію збору подпісаў дзеля ўнясення паправак у выбарчае заканадаўства. Ініцыятыўная група мае распачаць працу ў студзені.

Усяго дзве папраўкі могуць змяніць выбарчае заканадаўства краіны да лепшага – сцвярджае экс-кандыдат на прэзідэнта Дзмітрый Вус. Дзеля іх увядзення палітык рыхтуецца да адмысловай кампаніі.

Абвінавачаны ў арганізацыі масавых закалотаў 19 снежня, палітык правёў больш за чатыры месяцы за кратамі, але ад сваёй мэты не адступіўся. Цяпер ён займаецца фармаваннем ініцыятыўнай групы, што мае сабраць 50 тыс. подпісаў за праект паправак у Выбарчы кодэкс.

Ініцыятар кампаніі спадзяецца, што першы сход ініцыятыўнай групы пройдзе на пачатку студзеня. Далей, пасля рэгістрацыі ў Цэнтрвыбаркаме, будзе месяц для збору неабходнай колькасці подпісаў за дзве папраўкі ў выбарчае заканадаўства – права кандыдатаў накіроўваць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі сваіх прадстаўнікоў і права гэтых асобаў ставіць свае подпісы на адваротным баку ўсіх бюлетэняў для галасавання.

«Будзем збіраць подпісы, каб паспець на другую сесію. Другая сесія парламенту пачынаецца 2 красавіка», – патлумачыў Дзмітрый Вус.

belsat.eu

Стужка навінаў