Ірына Халіп: Еўразвяз забыўся на палітвязняў?


«Мяне вельмі насцярожвае цяпер пазіцыя Еўрапейскага Звязу, бо яны з вялікаю, як мне здаецца, удзячнасцю схапіліся за гэты ліст балгарскага міністра замежных справаў, маўляў, Лукашэнка паабяцаў і на пачатку кастрычніка ўсіх адпусціць. Усе тэрміны мінулі, лістапад хутка, але ніхто не згадвае палітвязняў», – заявіла ў інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат» Ірына Халіп, жонка зняволенага Андрэй Саннікава.

Былы кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў цяпер утрымліваецца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ) папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску. У турме ў Саннікава ўзніклі праблемы са здароўем. «Ён напісаў у лісце, яшчэ з каранціну, што з-за холаду ў яго абвастрыліся праблемы з суставамі», – распавяла Ірына Халіп.

Паводле жонкі палітыка, цяпер вельмі важна, каб заходнія краіны працягвалі ціск на афіцыйны Менск у звязку з наяўнасцю ў краіне палітвязняў. «Напярэдадні працэсу над Бяляцкім, фактычна напярэдадні гадавіны 19 снежня, трэба націснуць і прыкласці апошнія намаганні, каб вызваліць палітвязняў», – падкрэсліла Ірына Халіп.

belsat.eu
https://youtu.be/Q_kWlkMHc6Q

Глядзі таксама
Каментары