Стась Івашкевіч у “Гарачым каментары”


На вераснёўскім саміце праграмы Еўразвязу „Усходняе партнёрства”, які беларускія ўлады праігнаравалі, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што Берлін болей не будзе інвеставаць у беларускі рэжым. Пазіцыю пацвердзіў Deutshe Bank, а разам з ім – французскі “БНП ПарыБА”. Яшчэ раней, у жніўні, кантакты з Менскам замарозіў Брытанскі Каралеўскі банк Шатландыі.

„Сітуацыя еўрапейскіх банкаў выклікае пэўныя перасцярогі, і ім можа пагражаць банкруцтва”, – мяркуе эканамічны аглядальнік Стась Івашкевіч. На сёняшнім саміце ў Брусэлі абмяркоўваецца выдзяленне еўрапейскім банкам на рэкапіталізацыю 100 мільярдаў еўраў. Як лічыць спецыяліст, менавіта цяпер банкам выгадна „падлагодзіць” свае ўрады, у тым ліку палітычнымі заявамі кшталту адмовы арганізацыі беларускіх эўрабондаў. Івашкевіч дадае, што іх вартасць упала на 30% і на іх няма пакупнікоў. „Выпуск еўрабондаў у Беларусі будзе магчымы толькі пасля крэдыту МВФ”, – кажа эканамічны аглядальнік. На ягоную думку,заявы еўрапейскіх банкаў звязаныя хутчэй з аднаўленнем праграмы МВФ, а што датычыцца палітычных заяваў, то тут гуляюць першую ролю камунікацыі з іх ўласнымі ўрадамі.

Заклік аб прыпыненні фінансавых сувязяў з Беларуссю прагучаў таксама і для “Сбербанку” Расеі. “Сбербанк” мае і іншыя інтарэсы ў Беларусі, у прыватнасці вялікі даччыны „БПС Банк”, у які сёлета было ўкладзена 750 мільёнаў долараў з расейскага „Сбербанку”. Акрамя таго, цяпер вядзецца гутарка аб безпасярэднім крэдыце для ўраду Беларусі пад заклад акцыяў „Нафтану” ў памеры мільярда долараў. Гэта моцна адаб’ецца на Беларусі”. – кажа Івашкевіч.

belsat.eu

Стужка навінаў