Акцыя салідарнасці 26 кастрычніка


Пра чарговую акцыю падтрымання палітвязняў заявіў прэсавы сакратар “Еўрапейскай Беларусі” і былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў.

Праз 10 хвілінаў пасля пачатку затрымалі траіх удзельнікаў: Мікіту Каваленка, Аляксандра Вяліччанка і Сяргея Лыскова. Яны перайшлі на ходнікі праз дарогу ад плошчы і пачалі крычаць: “Свабоду палітвязням!” Да іх падбеглі людзі ў цывільным і закінулі ў мікрааўтобус.

Пасля затрымання актывістаў на плошчы працягваюць дзяжурыць “ціхары”.

Акцыі салідарнасці праходзяць з 21 кастрычніка, нягледзячы на папярэджанні пракуратуры. Кожны выхад нешматлікіх удзельнікаў сканчаецца затрыманнямі.

Зараз за кратамі застаюцца 14 палітвязняў: два экс-кандыдаты на прэзідэнцтва – Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, грамадскі дзеяч Зміцер Бандарэнка, моладзевыя актывісты Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, “анархісты” Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка, Павел Сырамалотаў, Аляксандр Францкевіч. Палітвязень Павал Севярынец – на “хіміі”.

belsat.eu
https://youtu.be/fLhuqzRiewc

Глядзі таксама
Каментары