Апытанне: павышэнне коштаў на паліва і “Стоп бензін”


Да канца тыдня паліва можа падаражаць адразу на 25 %. Калі чуткі пацвердзяцца, кампанія «За аўта» плануе правесці чарговую акцыю «Стоп бензін». Апытаныя ж “Белсатам” кіроўцы энтузіязму арганізатараў не падтрымліваюць.

“Я думаю, што не змагу ўдзельнічаць. Абсалютна не хапае часу, каб дзесьці штосьці перагарадзіць”, – кажа маладая жанчына.

“Дзеці будуць менш есці, я буду менш ездзіць, але ўдзельнічаць у акцыях я не буду. Гэта не той метад. Такія пытанні трэба вырашаць, магчыма, на больш высокім узроўні, за круглым сталом нейкім, але аніяк не пратэстамі”, – падзяліўся сваімі думкамі наконт коштаў на паліва жыхар сталіцы.

“У нас стабільная дзяржава – хто хоча, той заробіць”, – аптымістычна заявіў адзін з рэспандэнтаў.

“Канечне, кошты павялічваюцца, таму людзі і пратэстуюць, але ж гэта бессэнсоўна – усё адно нічога не даб’емся”, – кажа кіроўца.

belsat.eu

Стужка навінаў