Калі вораг – не апазіцыя, а тэрарысты. Трэнінгі французскага спецназу


Напярэдадні саміту, які пройдзе 3 і 4 лістапада ў Канах, французскі спецназ актыўна трэнуецца ў суседняй Ніцы. Падчас вучэнняў 26 кастрычніка спецназ сімуляваў тэрарыстычную атаку, што было адным з асноўных элементаў заняткаў. Агент паліцыі ўдаваў псіхічна нездаровага ўзброенага чалавека, які пагражае ўдзельнікам саміту. Яго затрымалі французскія спецназаўцы.

Удзельнікі вучэнняў кажуць, што гэта добрая нагода, каб прадэманстраваць свае ўменні ў штурмаванні будынкаў, перамовах, а таксама каб ужыць іх на практыцы падчас саміту, калі з’явіцца такая неабходнасць.

“Ідэя – паказаць класічны прыклад таго, з чым спецыяльныя сілы могуць сутыкнуцца, незалежна ад іх дыслакацыі ў Францыі, а таксама – выкарыстаць адмысловыя тактыкі, якія вы бачылі тут, дзеля бяспекі “вялікай дваццаткі”. Гэта таксама высокадакладныя снайперы, якіх у нас няшмат і якія маюць вельмі важную задачу падчас сустрэчы “вялікай дваццаткі” – яны будуць сачыць за бяспекай аб’ектаў і транспартавых маршрутаў кіраўнікоў дзяржаваў”, – гаворыць капітан французскага спецназу.

Падчас саміту ў Канах і ў суседняй Ніцы будуць занятыя 12 000 паліцыянтаў, у тым ліку 100 адмыслоўцаў сілаў спецыяльнага прызначэння.

“Франк” дадаў, што акцэнт будзе зроблены на размяшчэнні снайпераў на “асабліва небяспечных маршрутах”, напрыклад, на маршруце Барака Оўбамы.

belsat.eu

Стужка навінаў