БДУ: Кошты на адукацыю вырастуць. Невядома, наколькі ды калі


Кошты на адукацыю будуць падымацца, але пакуль невядома, наколькі. Пра гэта заявіў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

“З 1 верасня БДУ падняў кошты на адукацыю ўсяго на 11 %, дагэтуль мы падымалі кошты 1 лістапада 2010 і амаль год жылі старымі коштамі. Цяпер думаем, лічым, глядзім”, – заявіў Абламейка.

Паводле рэктара БДУ, кошты вырастуць таксама праз тое, што з 1 кастрычніка на 28 % павялічыўся памер стаўкі першага разраду. Сяргей Абламейка падкрэслівае, што рэзкага падвышэння коштаў не будзе.

belsat.eu

Стужка навінаў