ЦВК зарэгістравала 10 кандыдатаў


Па выніках паседжання Цэнтральнай выбарчай камісіі кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі зарэгістраваныя 10 чалавек:

– намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;

– дзейсны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка;

– кіраўнік саюзу “За мадэрнізацыю” Алесь Міхалевіч;

– лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў;

– намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;

– сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі;

– лідар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў;

– лідар аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч;

– эканаміст Віктар Цярэшчанка;

– дырэктар ТДА “Трывіум” Дзмітрый Вус.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік абвесціў колькасць подпісаў, сабраных за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, якія прызналі сапраўднымі.

У прыватнасці, сапраўднымі прызналі: 100 870 подпісаў, сабраных у падтрыманне вылучэння Кастусёва; 1 110 149 – Лукашэнкі; 111 399 – Міхалевіча; 180 073 – Някляева; 123 206 – Раманчука; 102 817 – Рымашэўскага; 142 023 – Саннікава; 111 159 – Статкевіча; 109 012 – Цярэшчанкі; 104 102 – Вуса.

Усяго 118 подпісаў сабраў індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Правальскі. На гэтай падставе яму адмовілі ў рэгістрацыі. Правальскі заявіў пра намер абскардзіць гэтае рашэнне.

Кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ўручылі адпаведныя пасведчанні.

У звязку з адсутнасцю на паседжанні ЦВК Уладзіміра Някляева, Аляксандра Лукашэнкі ды Віталя Рымашэўскага пасведчанні на іхнае імя атрымалі давераныя асобы.

Каментуючы вынікі рэгістрацыі, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што падчас правярання подпісаў усе сумневы трактаваліся на карысць патэнцыйных кандыдатаў.

belsat.eu

Стужка навінаў