Жыхары Пінску: Шукаюць «стрэлачнікаў»


Мінуў год з выбуху на ўчастку вытворчасці драўняных паліўных гранулаў СТАА «Пінскдрэў-ДСП». Два працаўнікі загінулі на месцы, яшчэ 12 памерлі ў больніцах Пінску, Берасця і Менску. Шасцярых пацярпелых дактары ўратавалі, пяць з іх засталіся інвалідамі. Агулам у аварыі пацярпеў 21 чалавек. Ці ўсіх вінаватых пакараюць? З такім пытаннем журналісты «Белсату» звярнуліся да жыхароў Пінску.

«Гэта трагедыя, гэта недагляд тых, хто мусіць адказваць. А справядлівасць мусіць быць – безумоўна», – лічыць адзін з жыхароў Пінску. Тым часам іншы рэспандэнт не ўпэўнены, што вінаватыя ў выбуху панясуць пакаранне: «Часам могуць знайсці і «стрэлачнікаў». Адчуванне такое ёсць».

За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі да адказнасці мяркуецца прыцягнуць генеральнага дырэктара Ларана Арыніча, галоўнага інжынера холдынгу Уладзіміра Шастакова, дырэктара СТАА «Пінскдрэў-ДСП» Леаніда Логвіна і галоўнага інжынера гэтага ж заводу Ігара Логвіна. Апошнім тром афіцыйнае абвінавачванне ўжо выставілі.

Аднак ці ўсё неабходнае зрабілі для таго, каб падобныя здарэнні не паўтараліся? «Я думаю, як было, так і застанецца. Так і ёсць – я размаўляла з людзьмі, якія там працуюць. Што было, тое і засталося», – падзялілася сваім меркаваннем адна з удзельніц апытання.

belsat.eu
https://youtu.be/1OeKvVvstrE

Глядзі таксама
Каментары