3 долары і 3 морквіны


Прыкладна столькі складае дзённы заробак за працу на калгасных палях.

З пачатку бітвы за ўраджай сталічныя цэнтры занятасці збіраюць вялізарныя чэргі з ахвотных папрацаваць на палях раённых гаспадарак. Цяпер дадатковыя рукі патрэбныя на ўборцы морквы і буракоў. Сярэдні заробак – да 30 тысяч рублёў, у дадатак можна ўзяць некалькі морквінаў.

Дапамагаюць калгасным гаспадаркам не толькі бяздомныя і пенсіянеры, шмат хто з менчукоў выкарыстоўвае свае выходныя, каб крыху павялічыць сямейны бюджэт. “Ну што – не красці мне ж ісці? Я дзень папрацую, дык хоць паесці сабе куплю”, – кажа недаўна вызвалены з турмы мужчына.

Адна асоба можа паехаць на ўборку не болей за тры разы на тыдзень – зашмат ахвотных. “Вы ж самі ведаеце, якая сітуацыя ў краіне, дык хоць на хлеб ды крыху кілбасы зараблю”, – кажа прафесіянальны фатограф, што таксама рэгулярна ездзіць “на моркву”.

Калі ж скончыцца ўборка, патрэба ў таннай працоўнай сіле не знікне – ахвотныя будуць перабіраць і сартаваць гародніну на базах калгасаў.

belsat.eu

Стужка навінаў