Нацбанк спадзяецца на крэдыт


Галоўны банк краіны высока ацэньвае вылучэнне Беларусі крэдыту 1 млрд долараў “Сбербанком” Расеі, заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні ўправы Нацбанку Сяргей Дубкоў.

Ягоны калега, старшыня ўправы “БПС-Сбербанка” Васіль Мацюшэўскі паведаміў, што перамовы ідуць “вельмі паспяхова”. “Гэта цікавы праект, улічваючы няпростую сітуацыю на фінансавых рынках”, – сказаў ён.

Мацюшэўскі падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў хутчэйшай рэалізацыі гэтага праекту. “Цяпер ідзе няпросты працэс юрыдычнага структуравання ўгоды. Заключэнне кантракту спалучанае з цэлым шэрагам юрыдычных пытанняў”, – адзначыў кіраўнік банку. “Перспектывы заключэння кантракту досыць высокія. Тэрміны, адсоткавыя выплаты – гэта ўсё стане вядома, калі пагадненне падпішуць. Гэта больш карэктная пазіцыя Нацбанку, чым анансаваць і не выконваць”, – сказаў Дубкоў.

belsat.eu

Стужка навінаў